Навіны Навіны Беларусі

Чаму маўчыць Мінгарвыканкам?

Чаму маўчыць Мінгарвыканкам?

2289 Праглядаў Мінск
Пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны сталіцы, якія ў сваіх лістах кіраўніцтву горада рэгулярна уздымае актывіст Руху «За Свабоду» Антон Астаповіч застаюцца без адказу.

Прапануем Вам фрагменты апошняга ліста, накіраванага старшынём Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам старшыні Мінгарвыканкама Мікалаю Ладуцьку.

«Ужо некалькі год запар застаюцца без адказу чатыры асноўныя пытанні па выкананню прац на тэрыторыі вышэйназванай гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння (тэрыторыі комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці „Гістарычны цэнтр Мінска“ — рэд.), а менавіта чаму працы, якія там праводзяцца прыводзяць да:

1. прынцыповага змянення гістарычнай планіровачнай структуры, ландшафту і спосабу забудовы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння „Гістарычны цэнтр Мінска“;

2. фальсіфікацыі схемы чырвоных ліній гістарычнай забудовы;

3. знішчэння і страты без адпаведных навуковых фіксацый і належнага вывучэння, наяўных і абсалютна не вывучаных элементаў існай тут колісь высокашчыльнай гарадской гістарычнай забудовы;

4. стварэння новай горадабудаўнічай сітуацыі, якая пазбаўляе гісторыка-культурную каштоўнасць яе якасных характарыстык і не дазваляе праводзіць далейшую работу ў адпаведнасці з дзеючымі рэстаўрацыйнымі методыкамі.»

Антон Астаповіч у сваім лісце сцвярджае, што старшыня гарвыканкама і яго падначаленыя імкнуцца пазбегнуць працэдуры грамадскага абмеркавання праектаў.

На думку старшыні ТАПГіК, рашэнні па Гістарычнаму цэнтру Мінска не толькі супярэчаць элементарным нормам заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, але і духу і сутнасці Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2004 г. № 330 і зацверджанай ім «Канцэпцыі рэканструкцыі гістарычнага цэнтра г.Мінска», Асноўных палажэнняў дэтальнага плана рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтра г. Мінска, зацверджаных Рашэннем Мінгарвыканкама ад 30 сакавіка 2006 г. № 617.

«Шмат хто, і я асабіста, мяркуе аб тым, што Вы і Вашыя падначаленыя свядома ігнаруеце прадугледжаную дзеючым заканадаўствам і іншымі нарматыўна-прававымі дакументамі працэдуру грамадскага абмеркавання праектаў, а ў нашым выпадку праектных рашэнняў па Зыбіцкай (Гандлёвай) і Замчышчу, толькі з двух прычын. Першая прычына — элементарная боязь меркавання грамадскасці ў дачыненні да распрацаваных і ўзгодненых праектаў, якія не вытрымліваюць крытыкі не толькі з пункту гледжання заканадаўства і методык у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, але і з пункту гледжання элементарнага густу. Другая — непавага да сваіх суграмадзян, да грамадзян Беларусі-жыхароў Мінску, нежаданне прыслохоўвацца да іх меркавання», — выказвае меркаванне Антон Астаповіч.

Пры усім багацці агучаных у лісце пытанняў, у першую чаргу актывіст Руху «За Свабоду» хоча асабіста ад Мікалая Ладуцькі даведацца ці будзе ўсё ж такі грамадскае абмеркаванне па перспектыўнай забудове правага боку Зыбіцкай (Гандлёвай) і па паўднёва-усходняй частцы Замчышча, а калі — не, якія на тое сапраўдныя прычыны, а не тыя адгаворкі, якія ўжо амаль год выкладаюцца ў лістах з боку Мінгарвыканкама.

Ліст цалкам можна пачытаць тут.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны