Навіны Беларусь і Свет

У Алеся Лагвінца на мяжы канфіскавалі кнігi

У Алеся Лагвінца на мяжы канфіскавалі кнігi

2159 Праглядаў Варшава
Палітолаг, дарадца старшыні Руху «За Свабоду» вяртаўся з Польшчы.

У пункце пропуску «Варшаўскі мост» машыну, у якой ехаў Алесь Лагвінец, беларускія памежнікі адразу адправілі на дагляд. Ён доўжыўся тры гадзіны. Палітолаг лічыць, што праз сваю дзейнасць унесены ў адмысловы спіс асобаў, за кім пільна сочаць на мяжы.

У выніку ў яго канфіскавалі 40 кніжак з матэрыяламі канферэнцый, што ладзяцца пры Інстытуце грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі Ўніверсітэта імя Лазарскага ў Варшаве.

Па словах Лагвінца, найбольш каштоўныя тыя асобнікі, у якіх друкаваўся артыкул Віталя Сіліцкага «Беларусь: анатомія прэвентыўнага аўтарытарызму», піша «Наша ніва».

У снежні гродзенскія памежнікі канфіскавалі ў Алеся Лагвінца яшчэ 300 асобнікаў матэрыялаў канферэнцыі, пра лёс якіх палітолаг не ведае да сёння.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны