Навіны Беларусь і Свет

У Маскве не дазволілі пікет супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

У Маскве не дазволілі пікет супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

2323 праглядаў Масква
Беларусы Масквы і праваабарончыя арганізацыі падалі заяўку ўладам расійскай сталіцы на правядзенне пікета «За адмену смяротнага пакарання» каля амбасады нашай краіны. Аднак атрымалі адмову. Магчымая прычына — прысутнасць у Маскве гэтымі днямі Аляксандра Лукашэнкі.

Заяўка была пададзеная, калі яшчэ асуджаныя на смерць за выбух у мінскім метро былі жывыя. Пікет планавалася правесці ў аўторак, 20 сакавіка.

Заяўнікі вырашылі паўторна звярнуцца да маскоўскіх уладаў з просьбай дазволіць пікет — у чацвер, 22 сакавіка. Час правядзення — а 14-й гадзіне.

Людзі няспынна прыносяць кветкі і знічкі да амбасады Беларусі ў Маскве. Каля будынку — узмоцненыя меры бяспекі. Час ад часу з’яўляюцца правакатары, якія ламаюць кветкі і нападаюць на тых, хто прыходзіць выказаць сваё стаўленне да рэзананснага судовага працэсу паводле леташніх крывавых падзеяў і да такога самага крывавага выніку гэтага працэсу.

Нагадаем, у Расіі дзейнічае мараторый на смяротнае пакаранне. З працоўным візітам у Маскве цяпер знаходзіцца кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які нягледзячы на шматлікія просьбы ўсяго свету не памілаваў Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Магчыма, адмова ў правядзенні пікета звязана з гэтым фактам.

--------------------------------------------

P.S. Не быў дазволены і пікет на 22 сакавіка, пададзена трэцяя заяўка — на 27 сакавіка.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны