Навіны Беларусь і Свет

Штаты пасольстваў ЕС у Беларусі могуць быць скарочаны

Штаты пасольстваў ЕС у Беларусі могуць быць скарочаны

1889 Праглядаў
Штаты пасольстваў краін Еўрапейскага саюза ў Беларусі могуць быць скарочаны да консульскага ўзроўню. Пра гэта паведаміў польскі еўрапарламентарый Яцэк Пратасевіч 19 сакавіка ў інтэрв’ю радыё RMF FM.

Цяжка ўявіць, што пасля прывядзення ў выкананне смяротных прыгавораў у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва ў польска-беларускіх адносінах «наступіць вясна», сказаў Пратасевіч. «Трагічнае, шакіруючае і незразумелае рашэнне Лукашэнкі паказала, што ён не зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Захадам», — заявіў еўрапарламентарый.

Пратасевіч чакае, што на працягу найбліжэйшага тыдня міністры замежных спраў ЕС прымуць рашэнне аб санкцыях у дачыненні да Беларусі. У гэтым выпадку «паслы не вернуцца ў Мінск, і можа наступіць нават скарачэнне цяперашняга штату пасольстваў да консульскага ўзроўню», заявіў ён.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны