Навіны Навіны Руху

Прыхільніка Руху міліцыянты хочуць паставіць на прафілактычны ўлік

Прыхільніка Руху міліцыянты хочуць паставіць на прафілактычны ўлік

2946 Праглядаў Мінск
Сёння супрацоўнікі Ленінскага РАУС спрабавалі ўвайсці ў кватэру Юрася Шпака-Рыжкава.

Юрась і ягоная жонка Таццяна адмовіліся адчыняць дзверы свайго жытла нязваным гасцям. Міліцэйская машына прастаяла ў пад’езда яшчэ некаторы час.

Паводле прыхільніка Руху «За Свабоду», яму на хатні нумар званілі з Ленінскага РАУС ужо тры разы. Участковы міліцыянт Міхаіл Ярашэвіч патрабаваў з’явіцца ва ўпрашленне ўнутраных спраў, каб аформіць пастаноўку Юрася «на прафілактычны ўлік».

Такое рашэнне, па словах міліцыянта, прыняла суддзя Марына Запаснік, якая 20 снежня 2011 года паводле сфабрыкаванага абвінавачвання ў бруднай лаянцы пакарала Юрася Шпака-Рыжкава 15-ю суткамі адміністрацыйнага арышту.

Паводле юрыста Уладзіміра Лабковіча, у законе вельмі расплывіста пададзены крытэрыі, на падставе якіх чалавек ставіцца на ўлік, таму фактычна могуць паставіць за любую правіну. Прафілактычны ўлік пагражае тым, што ўчастковы міліцыянт альбо міліцэйскі патруль змогуць у любы час наведацца ў кватэру, каб праверыць, што там робіцца, таксама прадугледжаны мерапрыемствы выхаваўчага плана. З красавіка могуць пачаць дзенічаць абмежаванні на выезд з Беларусі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны