Навіны Навіны Беларусі

Непамілаваныя і расстраляныя

Непамілаваныя і расстраляныя

3772 праглядаў
Пасля паведамлення беларускага тэлебачання пра тое, што кіраўнік краіны не памілаваў асуджаных на смерць па справе аб тэракце ў мінскім метро (у сувязі з вялікай колькасцю забітых і «выключнай небяспекай і цяжкасцю здейсненага злачынства»), ужо праз некалькі дзён з’явілася інфармацыя пра расстрэл.

Раніцай 17 сакавіка з паштовай скрыні ў сваім доме ў Віцебску маці Ўладзіслава Кавалёва дастала ліст з Вярхоўнага суду, датаваны 16 сакавіка, пра выкананне смяротнага выраку яе сыну. Вось гэтыя жахлівыя сухія пяць радкоў.

Увечары 17 сакавіка на беларускім ТБ прагучала пацверджанне, што расстраляны і Дзмітрый Канавалаў.

Праваабаронцы, у сваю чаргу, заяўляюць: прывёўшы ў выкананне прысуд у дачыненні Уладзіслава Кавалёва (Дзмітрый Канавалаў свой смяротны вырак не аспрэчваў), улады Беларусі парушылі як нацыянальнае, гэтак і міжнароднае заканадаўства. Па-першае, зазначаюць яны, у Вярхоўным судзе Беларусі не разгледзелі нагляднай скаргі, якую рыхтаваў адвакат Кавалёва. Па-другое, справу Кавалёва прыняў да разгляду Камітэт правоў чалавека ААН, і пакуль яна не разгледжаная камітэтам, выкананне прысуду не законнае.

«Прывядзенне ў выкананне смяротнага прыгавору ў дачыненні Уладзіслава Кавалёва — выклік міжнароднай супольнасці з боку Беларусі», — заявіў у інтэрв’ю «Белсату» праваабаронца, актывіст Руху «За Свабоду» Раман Кісляк, які прадстаўляе ў Камітэце правоў чалавека ААН маці і сястру Кавалёва. Паводле яго, у такіх выпадках камітэт заўсёды публічна выказваецца наконт парушэння дзяржаваю факультатыўнага пратаколу.

Нагадаем, у выніку тэракту 11 красавіка ў мінскім метро загінулі 15 чалавек, некалькі соцень атрымалі розныя траўмы, некаторыя з якіх засталіся інвалідамі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны