Навіны Беларусь і Свет

Кіраўнік Еўрапарламента заклікае ўвесці ў Беларусі мараторый на смяротнае пакаранне

Кіраўнік Еўрапарламента заклікае ўвесці ў Беларусі мараторый на смяротнае пакаранне

3070 Праглядаў
Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц выказаў шкадаванне з нагоды адмовы Аляксандра Лукашэнкі памілаваць Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.

«Для мяне было вельмі сумным даведацца, што прэзідэнт Лукашэнка адмовіўся памілаваць Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, якіх асудзілі на смяротнае пакаранне за выбух у мінскім метро. Прысуд быў вынесены нягледзячы на сур’ёзныя сумневы ў іх ролі ў гэтым трагічным здарэнні. Паводле арганізацыяў, якія займаюцца абаронай правоў чалавека, суд над імі не адпавядаў міжнародным стандартам», — гаворыцца ў заяве Марціна Шульца.

Ён заклікаў Лукашэнку перагледзіць сваё рашэнне: «Смяротнае пакаранне незваротнае, негуманнае і зневажальнае. Еўрапейскі парламент у любых варунках супраць яго. Я настойваю, каб Беларусь, апошняя краіна Еўропы, дзе ўжываюць смяротнае пакаранне, увяла на яго мараторый».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны