Навіны Навіны Беларусі

Эксперты абмяркуюць ролю БНР у працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці

Эксперты абмяркуюць ролю БНР у працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці

2874 праглядаў Мінск
Круглы стол, прымеркаваны да 94-й гадавіны Незалежнасці, распачнецца 16 сакавіка а 18 гадзіне ў сядзібе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3)

Паводле арганізатараў, мэта круглага стала — захаванне гістарычнай памяці , аб’яднанне і ўмацаванне беларускага грамадства на прынцыпах нацыянальнай дзяржаўнасці Беларусі, выхаванне насельніцтва на прыкладах любві да Радзімы.

На круглы стол запрошаныя грамадскія і палітычныя лідары, навуковыя супрацоўнікі Акадэміі навук Беларусі, якія займаюцца гэтай праблемай. Свой удзел у мерапрыемстве на дадзены момант пацвердзілі Ўладзімір Ляхоўскі, Леанід Лыч, Валянцін Мазец, Уладзімір Арлоў ды іншыя навукоўцы і даследчыкі.

Нагадаем, 25 сакавіка 1918 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, у якой абвесціла аб незалежнасці Беларусі. Гэта была першая спроба стварэння беларускай дзяржавы.

Дадатковую інфармацыю па арганізацыі круглага стала можна атрымаць па тэлефоне (+37529)5513236.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны