Навіны Навіны Руху

Чым пачастуе «Еўрапейская кухня»?

Чым пачастуе «Еўрапейская кухня»?

5202 праглядаў Мінск
У Мінску прэзентаванае першае беларускае кулінарна-палітычнае шоў.

Аўтар ідэі шоў, яго вядучая — блогер «Рэха Масквы» і маладая гаспадыня Арына Лісецкая. Яна гасцінна запрашае да сябе на пасядушкі беларускіх медыяперсон, палітыкаў, дыпламатаў, проста цікавых людзей, якім ёсць што распавесці шырокай аўдыторыі за кубачкам кавы, гарбаты ці келіхам больш моцных напояў :).

У першым выпуску «Еўрапейскай кухні» лідар гурта «Рэха» Андрэй Такінданг намагаецца даць адказы на шэраг няпростых пытанняў. Сярод іх:

  • У якіх ганебных рэстаўрацыях удзельнічаў Андрусь Такінданг?
  • Што трэба зрабіць мастаку, каб патрапіць у грантавы фонд прэзідэнта?
  • Што п’юць і ядуць у Чадзе на Масленіцу?
  • Якія галерэі выстаўляюць смелыя працы, а якія працуюць з пункту гледжання «правільнай ідэалогіі»?
  • Што думае Андрусь Такінданг пра чыноўнікаў з Міністэрства культуры і пра Ланскую як пра жанчыну?

У бліжэйшых выпусках Арына Лісецкая прыгатуе «Брусельскі пудынг на мільён» з кіраўніком «Офіса за дэмакратычную Беларусь» Вольгай Стужынскай, а таксама «Кексы на долар» з былым кіраўніком Беларусі, палітыкам Станіславам Шушкевічам. У планах таксама вечарына з драматургам Андрэем Курэйчыкам.

Кулінарна-палітычнае шоў будзе ладзіцца тры разы на месяц. У першым сезоне запланавана зрабіць дзевяць выпускаў праграмы. Праграмы выпускаецца ў межах праекта «Еўрапейскі клуб» Руху «За Свабоду».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны