Навіны Навіны Руху

Назіральнікі «Народнага кантролю» будуць выкарыстоўваць на выбарах новыя тэхналогіі

Назіральнікі «Народнага кантролю» будуць выкарыстоўваць на выбарах новыя тэхналогіі

2295 Праглядаў Гомель
У гомельскім офісе Руху «За Свабоду» 5 сакавіка адбылася сустрэча арганізатараў кампаніі назірання за маючымі адбыцца парламенцкімі выбарамі «Народны кантроль — за сумленныя выбары!».

Як паведаміў па выніках сустрэчы кіраўнік гомельскага абласнога аддзялення Руху «За Свабоду» Пётр Кузняцоў, было прынятае прынцыповае рашэнне максімальна шырока выкарыстоўваць у бліжэйшай кампаніі новыя тэхналогіі і крэатыў, для таго, каб прыцягнуць як мага больш новых людзей.

— Мы лічым, што сёння грамадзянская супольнасць павінна дзейнічаць трохі шырэй, чым звыклае назіранне ў фармаце ацэнкі выбараў і выяўлення фальсіфікацый. Мы ставім для сябе задачу не толькі паўнавартасна рэалізаваць названыя напрамкі, але і прыцягнуць да іх простых людзей, якія раней у грамадскай працы не ўдзельнічалі, — паведаміў Пётр Кузняцоў.

Паводле яго слоў, трэндам сучаснасці з’яўляецца «грамадскае назіранне», калі грамадзянская супольнасць працуе на павышэнне разумення народнымі масамі значнасці выбарчых кампаній і актыўнага ў іх удзелу простых людзей.

«Бо ад гэтага залежыць узровень іх жыцця, і толькі пры ўмове актыўнага ўдзелу менавіта грамадзян, а не толькі арганізаваных НДА альбо палітычных сіл, улада будзе вымушаная лічыцца», — лічыць рэгіянальны грамадскі лідэр.

Нагадаем, кампанію назірання за маючымі адбыцца парламенцкімі выбарамі «Народны кантроль — за сумленныя выбары!» у Беларусі ініцыявалі прадстаўнікі Руху «За Свабоду!», Партыі БНФ і Партыі «Зялёныя».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны