Навіны Навіны Руху

Смачная палітыка

Смачная палітыка

3551 прагляд Мінск
Першае беларускае кулінарна-палітычнае шоў «Еўрапейская кухня» стартуе 7 сакавіка.

Маладая гаспадыня Арына Лісецкая (аўтарка першага беларускага кулінарнага блога і блогер «Рэха Масквы») вырашыла, што варыць боршч яна ўжо навучылася, і паставіла перад сабой мэту — навучыцца кіраваць дзяржавай.

Да стала Арына Лісецкая запрашае беларускіх медыяперсон, палітыкаў і еўрапейскіх амбасадараў, якіх частуе стравамі, прыпраўленымі вострымі пытаннямі. У першым выпуску «Еўрапейскай кухні» лідар гурта «Рэха» Андрэй Такінданг дае адказы на такія пытанні:

  • У якіх ганебных рэстаўрацыях удзельнічаў Андрусь Такінданг?
  • Што трэба зрабіць мастаку, каб патрапіць у грантавы фонд прэзідэнта?
  • Што п’юць і ядуць у Чадзе на Масленіцу?
  • Якія галерэі выстаўляюць смелыя працы, а якія працуюць з пункту гледжання «правільнай ідэалогіі»?
  • Што думае Андрусь Такінданг пра чыноўнікаў з Міністэрства культуры і пра Ланскую як пра жанчыну?

Першы выпуск «Еўрапейскай кухні» глядзіце 7 сакавіка на сайце Pyx.by.

Праграмма ладзіцца ў межах праекта «Еўрапейскі клуб» Руху «За Свабоду».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны