Навіны Беларусь і Свет

Мілінкевіч: У палітыцы магчымага Лукашэнка задавальняе Пуціна

Мілінкевіч: У палітыцы магчымага Лукашэнка задавальняе Пуціна

2993 праглядаў
Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч не ацэньвае расейскія выбары як дэмакратычныя, але ня думае, што там былі такія татальныя фальсыфікацыі, як у Беларусі:

«Памятаючы аб тым, які мэнталітэт у расейцаў, а гэта мэнталітэт часта імпэрскі, мэнталітэт стварэньня вялікай краіны, Пуцін ангажаваўся ў гэтую справу, анансаваў, што будзе Эўразійскі саюз, і я думаю, што гэта таксама адыграла вялікую ролю. А для нас гэта небясьпека», — сказаў Мілінкевіч у інтэрвью радыё «Свабода».

Але, ацэньваючы перамогу Пуціна, трэба зьвяртаць увагу і на тое, хто быў яму альтэрнатывай:

«А гэта перш за ўсё камуністы, якія таксама мараць аб аднаўленьні вялікай імпэрыі. Таму пагроза для нашай незалежнасьці існавала б пры любым раскладзе. Гледзячы на нашую трагічную гісторыю зь мільёнамі ахвяраў, мысьліш, што Пуцін — меншае зло, чым камуністы. Але цяпер даводзіцца думаць, а будзе надалей Беларусь ці не?»

Паводле Мілінкевіча, адносіны Лукашэнкі і Пуціна кепскія, але ў палітыцы выбіраюць з таго, што магчыма:

«У палітыцы магчымага Лукашэнка задавальняе Расею, бо яму пасьля сварак з Захадам нічога не застаецца, апрача як будаваць Эўразійскі саюз, дзе мы будзем на пэрыфэрыі».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны