Навіны Навіны Беларусі

Жыхары Белаазёрска прымусілі ўлады перагледзець умовы стварэння шкоднай вытворчасці

Жыхары Белаазёрска прымусілі ўлады перагледзець умовы стварэння шкоднай вытворчасці

3278 Праглядаў Белаазёрск
Каардынатар Руху «За Свабоду» па Брэстчыне Зміцер Траццяк атрымаў на свой запыт адказ з аблвыканкама, у якім гаворыцца пра прыпыненне дзяржаўнай экалагічнай экспертызай Мінпрыроды будаўніцтва завода па вытворчасці свінцу, пакуль у праект не будуць унесеныя неабходныя змены.

У лісце ад намесніка старшыні аблвыканкама спадара Бухавецкага таксама гаворыцца, што чыноўнікі Бярозаўскага райвыканкама стварылі адпаведную камісію, якая займалася падрыхтоўкай і правядзеннем нібыта грамадскага абмеркавання праекту пабудовы ў Белаазёрску завода па вытворчасці свінцу. Аднак, уласна грамадскія слуханні, датычныя ацэнкі ўздзеяння шкоднага прадпрыемства на асяродзе, не праводзіліся ў адпаведнасці з пунктам 45 Палажэння пра парадак правядзення ацэнкі ўздзеяння на асяродак, прынятага Пастановай Саўміна № 755 у 2010 годзе. Маўляў, грамадзяне ў 10-дзённый тэрмін ад пачатку працы камісіі не праявілі цікавасці.

— Яны хацелі падысці да гэтага пытання максімальна фармальна. Ціха, без пагалоскі стварылі камісію з чыноўнікаў і такім чынам, фактычна «для галачкі» рабілі абавязковае па законе «грамадскае абмеркаванне». Я абсалютна выпадкова даведаўся пра гэта і даслаў ліст у райвыканкам, потым арганізаваў грамадскасць на напісанне калектыўнага ліста ў аблвыканкам — распавядае Зміцер Траццяк.

Каардынатар Руху «За Свабоду» лічыць, што ліст з подпісамі больш трыццаці жыхароў Белаазёрска прымусіў улады паставіцца да праблемы больш адказна. Да ацэнкі праекта былі прыцягнуты эксперты Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы наваколля, якія далі адмоўнае заключэнне па праекту будаўніцтва «Завода па вытворчасці свінца і сплаваў на базе ЦРМ у г. Белаазёрске Брэсцкай вобласці». Цяпер замоўца не мае права працягваць будаўніцтва да ўнясення ў праект зменаў і зацвярджэння іх у адпаведнасці з заканадаўствам.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны