Навіны Навіны Руху

Ліставанне з палітвязнем: «Письмо не прошло цензуру»

Ліставанне з палітвязнем: «Письмо не прошло цензуру»

3225 Праглядаў Гарадок
Актывіст Руху «За Свабоду» Леанід Гаравы апошнія паўгода рэгулярна дасылае лісты палітзняволеным. Днямі ён атрымаў лісты ад Міколы Статкевіча і Мікалая Аўтуховіча.

Ліставанне актывіст актывізаваў з восені, калі стала вядома, што кіраўнік краіны не мае намеру выпусціць з турмаў палітычных вязняў, што з’яўляецца жорсткім патрабаваннем міжнародных праваабарончых арганізацый і Еўрапейскага Саюза. Па маўчанню ад палітвязняў можна меркаваць аб метадах уздзеяння, якія да іх ужываюцца.

Жыццё падцвердзіла гэтую думку тым, што ў студзені адбыліся суды па накіраванню Міколы Статкевіча і Мікалая Аўтуховіча ў закрытыя турмы, Зміцера Дашкевіча перавялі ў карцэр, а Андрэя Саннікава прымусілі падаць заяву аб памілаванні.

Мікола Статкевіч паведаміў у лісце актывісту, што атрымаў на рукі рашэнне кіраўніцтва турмы аб знішчэнні ліста Леаніда Гаравога, паколькі той не прайшоў цэнзуру.

Вязню перадалі толькі апэрту з прышпіленай паперкай і подпісам «Письмо не прошло цензуру». (Пазнаёміцца з ягоным зместам можна тут.) Паводле Леаніда Гаравога, гэта ўжо дакладна другі ліст ад актывіста, які не прайшоў цэнзуру і быў знішчаны. Раней так зрабіла кіраўніцтва Шклоўскай калоніі ніякім чынам не аргументуючы прымяненне п. 143 Правілаў унутранага распарадку.

У паштоўцы Мікола Статкевіч выказвае ўпэўненасць, што ў знішчаным лісце была напісана толькі праўда. Палітвязень заўважае: «Мабыць гэтая праўда робіцца ўсё больш непрыемнай для тых, хто трымае мяне тут».

Першага сакавіка прыйшоў ліст ад палітвязня Мікалая Аўтуховіча, які знаходзіцца ў гарадзенскай турме, куды яго перавялі з івацэвіцкай калоніі. У дасланым лісце Аўтуховіч выказвае падзяку за падтрымку, якая яму выказвалася яшчэ ў 2006 годзе, калі ён быў у мінскай калоніі. Вязень піша: «Каб гэта вытрамаць, патрэбна мець упэўненасць у сваю моц перамагчы жах».

Мікалай Аўтуховіч будзе вельмі ўдзячны, калі грамадзяне змогуць даслаць у турму цікавыя кнігі. Таксама Аўтуховіч турбуецца пра маці, якой патрэбна падтрымка, калі ён знаходзіцца ў турме.

Паводле haradok.info

Адрасы палітвязняў, на якія можна даслаць лісты і паштоўкі са словамі падтрымкі, тут

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны