Навіны Беларусь і Свет

Лукашэнку пагражае Жупэ

Лукашэнку пагражае Жупэ

1998 Праглядаў Мінск Берлін
У Бэрліне напярэдадні прызначанага на 1–2 сакавіка брусэльскага саміту Эўразьвязу адбылася сустрэча міністраў замежных справаў Нямеччыны, Польшчы і Францыі — так званага «Вэймарскага трыкутніка». Гіда Вэстэрвэле, Радаслаў Сікорскі і Ален Жупэ абмеркавалі сярод іншага абвастрэньне дачыненьняў Эўразьвязу з уладамі Беларусі.

Міністры запатрабавалі ад афіцыйнага Менску вызваліць усіх палітычных вязьняў і правесьці ў краіне палітычныя рэформы. Удзельнікі сустрэчы ня выключылі, што, калі гэта ня будзе зроблена, супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі могуць увесьці новыя шырэйшыя санкцыі.

«Спадар Лукашэнка — апошні дыктатар у Эўропе. Ён перасьледуе людзей, якія ўсяго толькі рэалізуюць свае грамадзянскія правы і правы чалавека. Таму мы гэтак рашуча, пашырыўшы санкцыі, адрэагавалі на рэпрэсіі ў суседняй з намі краіне — не дзе-небудзь яшчэ, а тут, у Эўропе, і менавіта таму мы салідарныя з Польшчаю ў тым, што датычыць Беларусі», — заявіў пасьля перамоваў кіраўнік Міністэрства замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле, паведамляе радыё «Свабода».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны