Навіны Навіны Беларусі

Два гады калоніі — за бел-чырвона-белы сцяг

Два гады калоніі — за бел-чырвона-белы сцяг

2495 Праглядаў Віцебск
Суд Першамайскага раёна Віцебска (суддзя Алена Жук) прызнаў мясцовага апазіцыйнага актывіста Сяргея Каваленку вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання і асудзіў яго па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса да 2 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Пракурор Дзмітрый Лутаў патрабаваў для Каваленкі 2 гады 8 месяцаў калоніі. Санкцыя згаданага артыкула 415 прадугледжвае да трох гадоў турэмнага зняволення, адзначае Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сябра КХП-БНФ Сяргею Каваленку прызналі вінаватым у парушэнні рэжыму адбыцця «хатняй хіміі» — умоўнага пакарання, прысуджанага за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 года на гарадской навагодняй яліне.

Для жадаючых падтрымаць сям’ю новага палітзняволенага: рахунак да запатрабавання — 01073849 адз. 201/85 «Беларусбанка» на імя Каваленка Алены Юр’еўны.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны