Навіны Навіны Руху

Чыноўніца пакараная па скарзе актывіста

Чыноўніца пакараная па скарзе актывіста

2881 прагляд Гомель
Адміністрацыя Чыгуначнага раёна Гомеля правяла разгляд скаргі актывіста Руху «За Свабоду», сябра АГП Уладзіміра Няпомняшчых і абвясціла вымову галоўнаму спецыялісту аддзела эканомікі Алене Дземчанка.

З чыноўніцай у Няпомняшчых паўстаў канфлікт з-за значка на яго куртцы з надпісам «Добры дзень, фашызм!", паведамляе naviny.by.

«Я падаў у адміністрацыю дакументы на атрыманне пасведчання індывідуальнага прадпрымальніка. Ніякіх пытанняў не было, мяне прынялі культурна, ветліва і прапанавалі ўжо на наступны дзень забраць пасведчанне. А праз тыдзень трэба было ў аддзеле эканомікі забраць паведамленне аб прысваенні нумара падаткаплацельшчыка. Калі я прыйшоў забіраць паведамленне, Дземчанка адмовілася мне яго аддаць, таму што яе абурыў значок на маёй куртцы з надпісам “Добры дзень, фашызм!”. Я спрабаваў растлумачыць ёй сэнс надпісу, але яна выбегла з кабінета і не выдала мне паведамленне, адмовілася гэта рабіць, пакуль я не здыму значок. Я яго не зняў», - патлумачыў сутнасць канфлікту Няпомняшчых.

Ён напісаў скаргу на дзеянні супрацоўніцы аддзела.

«У скарзе я пытаўся: чаму Дземчанка ня выслухала мяне, хоць я хацеў ёй растлумачыць сэнс значка, чаму супрацоўніцу адміністрацыі абурыў надпіс на значку, а чаму яна не абуралася, калі прэзідэнт заяўляў, што пры Гітлеры было не так дрэнна і парадкі фашысцкай Германіі адпавядаюць нашаму разуменню прэзідэнцкай рэспублікі? Чаму супрацоўніца адміністрацыі не абуралася, калі лысагаловыя малойчыкі без апазнавальных знакаў хапалі на плошчах людзей і везлі ў невядомым кірунку ці калі былых кандыдатаў у прэзідэнты мучаць і катуюць у турмах? Чаму яна не абуралася, калі мяне ў мінулым годзе аштрафавалі за надпіс на майцы “Далоў фашызм”? Значыць, фашызм існуе», - пракаментаваў актывіст.
 

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны