Навіны Навіны Беларусі

Дзе цяпер у Беларусі самыя высокія заробкі?

Дзе цяпер у Беларусі самыя высокія заробкі?

3008 Праглядаў
Белстат паведаміў, што ў студзені сярэдняя заработная плата склала 2 880 000 рублёў (350 даляраў). У параўнанні са снежнем мінулага года яна вырасла аж на 0,1%, або на 3 тысячы рублёў. Прычым рэальная заработная плата, калі ўлічваць рост коштаў на тавары і паслугі, наадварот, паменшылася на 1,8%.

Калі ўзяць рэгіянальны разрэз, то самая высокая сярэдняя зарплата ў Мінску — 3 654 000, а самая нізкая ў Брэсцкай вобласці — 2 430 000.

Больш за ўсё ў Беларусі атрымліваюць тыя, хто заняты дзейнасцю, звязанай з вылічальнай тэхнікай, — 9 066 000 тысяч рублёў, у хімічнай вытворчасці — 7 683 000; ў вытворчасці коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў — 6 349 000, пішуць «Мы».

Сферы-аўтсайдэры па памеры сярэдняй зарплаты: сельская гаспадарка, паляванне і прадастаўленне паслуг у гэтых галінах — 1 847 000 рублёў; дзейнасць воднага транспарту — 1 866 000; рамонт бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання — 1 623 000.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны