Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» ладзіць палітычна-кулінарнае шоў

Рух «За Свабоду» ладзіць палітычна-кулінарнае шоў

3434 праглядаў Мінск
Мінскае гарадское аддзяленне Руху «За Свабоду» ў межах праекта «Еўрапейскі клуб» праводзіць запіс гледачоў на першае палітычна-кулінарнае шоў «Еўрапейская кухня».

Аматары беларускай і еўрапейскай кухні і палітыкі змогуць даведацца пра тое, як смачна і з карысцю для здароўя гатаваць самыя разнастайныя стравы, пачуюць разважанні на вострыя грамадска-палітычныя тэмы ад аўтаркі першага беларускага кулінарнага блога і дыпламаванага палітолага Арыны Лісецкай і госця Андрэя Такінданга, лідара гурта «Рэха».

У першым выпуску шоў будуць гатавацца бліны з морквай, сырам і яблыкамі, а таксама брэменскі пірог.

Запісацца на палітычна-кулінарнае шоў можна праз мабільны тэлефон +375291694811 альбо праз электронную паштовую скрыню meliashkevich@gmail.com.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны