Навіны Аналітыка

Эксперт: У краіну, ад якой адвярнуўся МВФ, інвестыцыі не пойдуць

Эксперт: У краіну, ад якой адвярнуўся МВФ, інвестыцыі не пойдуць

1942 праглядаў
Міжнародны валютны фонд згортвае актыўнае супрацоўніцтва з Беларуссю. Ці азначае гэта, што больш няма каму фінансаваць выхад краіны з эканамічнага тупіку?

Прадстаўнік МВФ у Мінску Наталля Калядзіна завяршае сваю працу ў пачатку красавіка, а пытанне аб прызначэнні новага штатнага пастаяннага прадстаўніка ў Беларусі вырашыцца толькі ў тым выпадку, калі «МВФ і Беларусь будуць блізкія да падпісання новай праграмы, што будзе падтрымлівацца Фондам», адзначаецца ў прэс-рэлізе міжнароднай арганізацыі.

— МВФ таксама лічыць грошы і суадносіць выдаткі на ўтрыманне сваёй місіі і вынікі дзейнасці. Мабыць, вынікі МВФ не задавальняюць, — адзначае эканаміст Леў Марголін. — Дэ-факта мы яшчэ не выканалі тыя абавязацельствы, якія бралі на сябе разам з папярэднім крэдытам. Не вырашаны нават самыя простыя пытанні: па стварэнні ўрадавага агенцтва па фінансаванні, па ачыстцы банкаў ад дзяржаўных крэдытаў.

Эканаміст падкрэслівае: калі ў Беларусь паступаюць грошы з Расіі, кіраўніцтва краіны не ўспамінае пра Захад, пра МВФ, пра рынкавыя рэформы. Але як толькі грошы сканчаюцца, адразу ж узнікае пытанне аб неабходнасці рынкавых рэформаў і прыцягненні Міжнароднага валютнага фонду.

— Але МВФ — гэта не проста арганізацыя. Гэта яшчэ і індыкатар для міжнародных інвестараў — казаць аб прыцягненні міжнародных інвестыцый у краіну, ад якой адвярнуўся МВФ, практычна бессэнсоўна. Нам будзе нялёгка, — лічыць Леў Марголін.

За апошнія тры года знешні дзярждоўг Беларусі вырас у 3,2 раза і на 1 студзеня 2012 года склаў 11,8 млрд. долараў. Выплаты па раней узятым запазычанняў Беларусі трэба будзе здзяйсняць з 2012 года — паводле інфармацыі Мінфіна, для ажыццяўлення абавязацельстваў Беларусі па знешняму дзяржаўнаму доўгу ў гэтым годзе неабходна 1,63 млрд. долараў. Асноўныя выдаткі прыпадаюць на пагашэнне і абслугоўванне крэдытаў МВФ (563 млн. долараў) і Венесуэлы (122 млн. долараў), а таксама аблігацый, размешчаных на расійскім і міжнародных фінансавых рынках (441 млн. долараў).

З кожным годам гэтым выплаты будуць толькі павялічвацца, а магчымасці для іх ажыццяўлення — памяншацца. Пік прыпадзе на 2013-2014 гадах, калі Беларусь павінна будзе выплаціць амаль 6 млрд. долараў па знешнім дзяржаўным доўгу.

— Я не бачу іншай крыніцы для правядзення гэтых выплат, акрамя як продажу маёмасці, прычым не заўсёды на выгадных умовах, бо ўсе выдатна разумеюць, што калі краіна знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі, можна дыктаваць свае ўмовы, — падкрэслівае Леў Марголін. — Гаворка ўжо ідзе не пра тое, каб прадаць даражэй, а пра тое, каб хоць неяк прадаць і атрымаць хоць нейкія грошы. І зноў будуць надзеі на Расію і ЕўрАзЭС.

Палітолаг Юрый Чавусаў звяртае ўвагу, што Беларусь не выходзіць з МВФ, і адсутнасць кіраўніка прадстаўніцтва не азначае, што супрацоўніцтва Беларусі з Фондам спыняецца, піша «Заўтра тваёй краіны».

— Беларусь як удзельнік ААН у поўнай меры захоўвае ўсе магчымасці супрацоўніцтва з МВФ, — адзначае эксперт. — З іншага боку, скарачэнне кантактаў і зніжэнне ўзроўню ўзаемадзеяння, вядома, ставяць пад сумнеў перспектывы такога супрацоўніцтва для Беларусі.

Падобна да таго, міжнародныя фінансавыя інстытуты махнулі на Беларусь рукой і не лічаць, што ў бліжэйшы час беларуская эканоміка здольная рэфармавацца і стаць сучаснай.

— Казаць аб тым, што Беларусь з’яўляецца адказным удзельнікам сусветнай эканомікі, не прыходзіцца. Беларусь у эканамічным плане краіна не толькі бедная, але і адсталая, — адзначае палітолаг. — МВФ з’яўляўся магчымасцю прафінансаваць выхад з тупіку, але наша кіраўніцтва не ўсведамляе ўсіх перспектыў гэтай магчымасці і ўспрымае Фонд толькі як грашовы мяшок.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны