Навіны Беларусь і Свет

МЗС Францыі падтрымлівае вылучэнне Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію

МЗС Францыі падтрымлівае вылучэнне Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію

1987 Праглядаў Парыж
Паводле амбасадара у справах правоў чалавека Франсуа Зімэрэя, намінацыя Алеся Бяляцкага на ўзнагароду падкрэслівае ягоны ўклад ў абарону правоў чалавека і дэмакратычных свабодаў у Беларусі і ва ўсім свеце.

Як паведамляе Радыё Свабода, жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук была прынятая ў Міністэрстве замежных і эўрапейскіх справаў Францыі, дзе яна абмеркавала сытуацыю з праваабаронцамі ў Беларусі.

Амбасадар у справах правоў чалавека Франсуа Зімэрэй зноў запэўніў у падтрымцы Францыяй Алеся Бяляцкага, кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, асуджанага 24 лістапада 2011 году на 4,5 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму .

Ён таксама вітаў намінацыю Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру 2012 году. Паводле францускага дыплямата, гэтая намінацыя падкрэсьлівае ўклад А.Бяляцкага ў абарону правоў чалавека і дэмакратычных свабодаў у Беларусі і ва ўсім сьвеце.

Францыя заклікае Беларусь вызваліць усіх зьняволеных па палітычных матывах або за праваабарончую дзейнасьць і паважаць у поўнай меры грамадзянскія і палітычныя правы ў адпаведнасьці з узятымі на сябе міжнароднымі абавязаньнямі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны