Навіны Беларусь і Свет

Віцебскі Еўраклуб наведаў польскі амбасадар

Віцебскі Еўраклуб наведаў польскі амбасадар

4144 праглядаў Віцебск
У памяшканні Еўраклуба 8 лютага адбылася сустрэча мясцовых дэмакратычных актывістаў з кіраўніком дыпламатычнай місіі Польшчы ў Беларусі Лешэкам Шарэпкам.

Паводле віцебскага каардынатара Руху «За Свабоду» Хрыстафора Жаляпава, Лешэк Шарэпка цікавіўся працай Еўраклуба, стаўленнем віцебчукоў да еўрапейскайй інтэграцыі, планамі сябраў Еўраклуба на 2012 год.

«Я падзяліўся з амбасадарам планамі пра тое, каб падчас традыцыйных інфармацыйных сустрэч, якія ладзяцца ў Еўраклубе, праводзіць адукацыйныя праграмы з актывістамі дэмакрытычнай супольнасці», — кажа Хрыстафор Жаляпаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны