Навіны Навіны Беларусі

Выбух пад Лагойскам: сярэдзіна дома знікла

Выбух пад Лагойскам: сярэдзіна дома знікла

3990 Праглядаў Лагойск
Паўтара дзясятка чалавек пацярпелі 8 лютага ў выніку выбуху бытавога газу ў вёсцы Малінаўка Лагойскага раёна.

Некалькі чалавек у рэанімацыі ў цяжкім стане. Асноўныя траўмы — апёкі і сцісканне розных частак цела.

Выбух адбыўся, паводле МНС, у трохпад’ездным і трохпавярховым доме. Усяго тут больш за два дзясяткі кватэр — траціна з іх цалкам разбураныя. Замест цэнтральнай секцыі будынка цяпер пустэча. Выратавальнікі разбіраюць завалы: знойдзены адзін загінулы. Жыхары дома паселеныя ў санаторыі.

Тэгі: выбух 1

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны