Навіны Беларусь і Свет

Еўрасаюз заклікае беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне

Еўрасаюз заклікае беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне

2252 праглядаў
Прадстаўніцтва ЕС у Мінску выказала занепакоенасцт з прычыны з’яўлення паведамленняў «пра катаванні, кепскае абыходжанне і бесчалавечыя ўмовы ўтрымання, што прымяняюцца ў дачыненні да палітычных зняволеных, у тым ліку да Андрэя Саннікава, Мікалая Аўтуховіча, Міколы Статкевіча, Дзмітрыя Бандарэнкі і Змітра Дашкевіча».

Таксама адзначаецца, што ім адмаўляюць у доступе да адвакатаў і родных. Прадстаўніцтва ЕС заклікала ўлады Беларусі «забяспечыць поўную забарону катаванняў, а таксама жорсткага, бесчалавечнага і прыніжальнага абыходжання».

Прадстаўніцтва ЕС заклікае беларускія ўлады не прыводзіць у выкананне смяротныя прысуды (у прыватнасці, згадваецца справа Канавалава і Кавалёва) і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці кроку да яго канчатковай адмены.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны