Навіны Беларусь і Свет

Што Расія запатрабуе за танную нафту?

Што Расія запатрабуе за танную нафту?

3951 прагляд
Беларусь атрымала льготныя цэны на расійскую нафту на чатыры гады, паведаміў сёння старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Жылін.

«На 2012–2015 гады мы змаглі дамовіцца пра вельмі добрыя ўмовы пастаўкі нафты на наш рынак, — сказаў Ігар Жылін. — Мы атрымалі ўсе аб’ёмы, яны павялічаныя на 12 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. І мы, зразумела, атрымалі льготныя цэны на нафтапрадукты на чатыры гады».

Цяперашнія цэны на нафту для Беларусі прыкладна роўныя ўнутраным цэнам Расіі, удакладніў старшыня «Белнафтахіма». Для Беларусі цана на нафту на $400 ніжэйшая, чым цана нафты на вонкавым рынку, гэта значыць «ніжэйшая, чым экспартная цана нафты Расіі ў сумежныя краіны».

Гэта дае магчымасць Беларусі больш рэнтабельна перапрацоўваць нафту і атрымліваць вялікі даход, адзначыў, яе паведамляе БЕЛТА, Ігар Жылін.

Між тым, гэтыя палёгкі з боку Расіі могуць неўзабаве вылезці бокам.

Палітыка Крамля адносна Беларусі можа змяніцца ўжо пасля выбараў прэзідэнта Расіі ў сакавіку.

Пуцін, які па ўсім, зноў стане прэзідэнтам, пачне ўзмацняць ціск, каб «адбіць» прэферэнцыі і ахвяраванні, дадзеныя беларускім уладам апошнімі месяцамі, прагназуе палітолаг-міжнароднік Андрэй Фёдараў.

«У якасці кампенсацыі Расія запатрабуе прывабныя кавалкі — нафтаперапрацоўку, „Беларускалій“, напрыклад. Беларускія ўлады будуць супраціўляцца, але рэсурсу для эфектыўнага супраціўлення мала», — сказаў эксперт у інтэрв’ю Pyx.by.

«Выйсце — у аднаўленні адносінаў з Захадам: там вялікія грошы і тэхналогіі для мадэрнізацыі нашай эканомікі, — кажа Андрэй Фёдараў. — Але Захад патрабуе такіх крокаў, да якіх сёння беларускія ўлады не гатовыя».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны