Навіны Навіны Руху

Мінская моладзь параўноўвала назіранне за выбарамі ў Беларусі і за мяжой

Мінская моладзь параўноўвала назіранне за выбарамі ў Беларусі і за мяжой

3461 прагляд Мінск
Тэматычная сустрэча, арганізаваная Мінскім Еўрапейскім клубам, прайшла ў офісе Руху «За Свабоду» 2 лютага.

Моладзевы праект «Назіранне за выбарамі: міжнародны і айчынны досвед» выклікаў даволі вялікую цікавасць. У адносна невялікім памяшканні сабраліся больш за дваццаць чалавек. Палова з іх ужо мае добры досвед назірання, друга частка — людзі, у якіх толькі нядаўна пачало ўзнікаць жаданне актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці.

Пра замежны досвед назірання распавялі ўдзельнікі кампаніі Election observation Наста Матчанка, Алесь Герасіменка, Алесь Заяц. Выступоўцы з дапамогай камп’ютарнай прэзентацыі пазнаёмілі прысутных з асаблівасцямі назірання ў шэрагу замежных краінаў, параўналі з умовамі назірання ў Беларусі.

Напрыклад, небеларускія назіральнікі збольшага маюць права самастойна перамяшчацца па ўчастку, абы не заміналі працы камісіі, а таксама яны могуць свабодна пераходзіць назіраць з аднаго ўчастка на іншы.

Пра свой досвед экстрымальнага назірання ў беларускіх рэаліях распавялі Юрась Меляшкевіч, Ірына Смеян-Семянюк, Арына Лісецкая, Марына Каліноўская, Наталля Васілевіч і Юры Чавусаў.

Прысутныя задавалі шмат самых разнастайных пытанняў наконт выбарчых сістэм у розных краінах свету.

Напрыканцы сустрэчы прадстаўнікі Election observation самым актыўным удзельнікам дыскусіі ўручылі падарункі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны