Навіны Навіны Руху

Назіранне за выбарамі: міжнародны і айчынны досвед

Назіранне за выбарамі: міжнародны і айчынны досвед

3903 праглядаў Мінск
Мінскі Еўраклуб запрашае на сустрэчу-дыскусію, прысвечаную ўсім аспектам назірання за выбарамі. Мерапрыемства адбудзецца 2 лютага а 19.00 па адрасе пр. Незалежнасці 80-73.

Запрошаныя на сустрэчу ўдзельнікі праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” распавядуць пра метадалогію і мэты міжнароднага назірання. Таксама яны падзеляцца ўражаннямі ад місій праекта ў Швецыі, Ірландыі, Нарвегіі ды іншых краінах.

Пра асаблівасці і магчымасці назірання за выбарамі ў Беларусі паведамяць дасведчаныя назіральнікі, якім удалося не толькі выявіць парушэнні, але і прымяніць прававыя меры для іх выпраўлення.

“Калі вы нічога не ведаеце аб назіранні за выбарамі – прыходзьце і даведайцеся шмат новага. Калі вы назіральнік з вялікім досведам – прыходзьце і падзяліцеся сваімі ведамі. Разам мы абмяркуем, як досвед міжнароднага назірання можна прымяніць для павышэння эфектыўнасці назірання за выбарамі ў Беларусі”, – кажа куратар Мінскага Еўраклуба Наталля Мотуз.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 29 396 59 69 (Наталля) і ў сацыяльнай сетцы vkontakte.ru.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны