Навіны Навіны Беларусі

Беларусь просіць крэдыт у МВФ, каб выплаціць пазыкі

Беларусь просіць крэдыт у МВФ, каб выплаціць пазыкі

1981 прагляд
У лютым улады Беларусі маюць намер абмеркаваць з місіяй Міжнароднага валютнага фонду пытанне аб новай крэдытнай праграме. Пра гэта паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банку Надзея Ермакова на прэс-канферэнцыі ў Мінску 30 студзеня.

Паводле яе, хадайніцтва Беларусі аб новай праграме цяпер разглядаюць у Міжнародным валютным фондзе. «У лютым мы будзем зноў абмяркоўваць гэтае пытанне. Нашая прапанова — рэфінансаваць тую запазычанасць, якая ёсць у нас перад МВФ», — сказала Ермакова.

Запазычанасць Беларусі перад МВФ цяпер складае $3,8 млрд, дадала кіраўніца Нацбанку.

У 2012 г. Беларусь мусіць адправіць на пагашэнне вонкавага дзярждоўгу больш як $1,6 млрд. У наступныя два гады (2013–2014) штогадовыя выплаты дзеля пагашэння вонкавага дзяржаўнага доўгу перавысяць $3 млрд., перадае «Белсат».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, новы крэдыт МВФ можа выдаць Беларусі ў тым выпадку, калі афіцыйны Менск пагодзіцца на праграму рэформаў, што прадугледжвае жорсткую грашова-крэдытную і бюджэтна-падатковую палітыку, а таксама структурныя змяненні ў рэальным сектары эканомікі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны