Навіны Навіны Руху

У Магілёве згадалі пра Магдэбургскае права

У Магілёве згадалі пра Магдэбургскае права

3682 праглядаў Магілёў
Магілёў адзначае 435-годдзе надання гораду Магдэбургскага права. Мерапрыемствы з гэтай нагоды пачаліся 28 студзеня з экскурсіі ў Ратушу. Рух «За Свабоду» арганізаваў навуковую канферэнцыю.

Яна мела міжнародны фармат. У прыватнасцт, на канферэнцыі выступіў дэпутат заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбургу Вячаслаў Нацяг (фракцыя «Яблык»). Сярод удзельнікаў былі таксама Аляксандр Мілінкевіч, Юрась Губарэвіч, Алесь Лагвінец, Уладзімір Навасяд. Свае даклады прачыталі магілёўскі гісторык Ігар Пушкін і былы дэпутат гарсавета, выкладчык Магілёўскага ўніверсітэта Аляксандр Агееў.

Пасля канферэнцыі прайшоў канцэрт старажытнай музыкі.

29 студзеня ў межах адзначэння 435-годдзя надання Магілёву Магдэбургскага права пройдзе футбольны турнір на Кубак імя Эдуарда Брокарава — вядомага грамадскага актывіста, які памёр летась 30 снежня. Мяркуецца, што ў турніры возьмуць удзел каманды з Магілёва, Мінска і Горак.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны