Навіны Навіны Руху

Рэзалюцыя як дэманстрацыя міжнароднай салідарнасці

Рэзалюцыя як дэманстрацыя міжнароднай салідарнасці

2843 праглядаў Страсбург
Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што «беларускае пытанне» было галоўным пытаннем апошняй сесіі ПАРЕ, а даклад Андрэса Херкеля падрыхтаваны на вельмі высокім узроўні.

Паводле Аляксандра Мілінкевіча, дакумент, агучаны спецдакладчыкам па Беларусі Андрэсам Херкелем быў падрыхтаваны на вельмі высокім узроўні, нягледзячы на тое, што беларускія улады яму не дазволілі прыехаць у нашу краіну, каб вывучыць сітуацыю на месцы.

У рэкамендацыях ПАРЕ пералічаны шэраг пунктаў, якія мусіць выканаць Беларусь, каб прэтэндаваць на сяброўства ў гэтай уплывовай арганізацыі. Паводле пераважнай большасці дэпутатаў Парламенцкай асамблеі, Беларусь не зможа увайсці ў Раду Еўропы «з чорнага ўваходу». Сярод неабходных для выканання Беларуссю умоў лідар Руху «За Свабоду» узгадаў такія:

  • Вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў
  • Адмена артыкула 193’1 («крымінальны пераслед за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі»)
  • Дазвол вярнуць у Мінск афіцыйнае прадстаўніцтва АБСЕ
  • Мараторый альбо адмена смяротнага пакарання
  • Рэфармаванне выбарчага заканадаўства ў адпаведнасці з нормамі АБСЕ
  • Узмацненне незалежнасць выбарчых камісій ад мясцовых уладаў
  • Змяненне практыкі прымянення выбарчага кодэкса у бок дэмакратызацыі

Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што ПАРЕ заклікае ўсе палітычныя сілы ангажавацца ў выбарчую кампанію, каб з яе дапамогай давесці да грамадства механізмы, якія могуць прывесці да палітычных зменаў і паляпшэння эканамічнага жыцця. ПАРЕ таксама рэкамендуе распачаць унутраны дыялог у краіне, а таксама раіць краінам Рады Еўропы далучыцца да еўрапейскіх санкцый, пакуль не будуць вызваленыя і рэабілітаваныя беларускія палітвязні.

Паводле лідара Руху «За Свабоду», беларускія улады нарэшце павінны зразумець, што, працягваючы ранейшую палітыку рэпрэсій супраць апазіцыі і падаўлення іншадумства, не толькі самі робяцца ізгоямі, але ізалююць усю Беларусь ад цывілізаванага свету.

«Гэтым разам рэзалюцыю па Беларусі падтрымалі не толькі прадстаўнікі дэмакратычных краін Аб’яднанай Еўропы, але і большасці постсавецкіх краін. Падобныя рэзалюцыі не вырашаюць праблемы (гэта мы павінны зрабіць самі), але яны вельмі важныя, як праява міжнароднай салідарнасці,» — кажа Аляксандр Мілінкевіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны