Навіны Беларусь і Свет

ПАРЕ рэкамендавала далучыцца да рэжыму адрасных санкцыяў супраць Мінску

ПАРЕ рэкамендавала далучыцца да рэжыму адрасных санкцыяў супраць Мінску

2212 Праглядаў Страсбург
Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю па Беларусі, у рамках якой асуджаецца пагаршэнне стану правоў чалавека, а таксама грамадзянскіх і палітычных свабодаў.

«Улады Беларусі працягваюць ўзмацненне жорсткасці падыходаў да любых спробаў выразіць нязгоду, па-ранейшаму прымяняецца практыка запалохвання, адвольнага памяшчэння пад варту і адраснага пераследу сябраў апазіцыі, незалежных СМІ, актывістаў грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў. Такія дзеянні пацвярджаюць трывожную тэндэнцыю, якая сведчыць аб тым, што ўлада у Мінску мае намер паварочвацца спіной да Еўропы і да тых каштоўнасцяў, якія тая адстойвае», — гаворыцца ў рэзалюцыі, як перадае interfax.by

Акрамя таго, у дакуменце адзначаецца, што за мінулы год пасля прыняцця аналагічнай рэзалюцыі ў дачыненні да Беларусі сітуацыя ў гэтай краіне не палепшылася.

Асамблея заклікала ўлады Беларусі «вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных; гарантаваць свабоду сходаў і пакласці канец прымяненню сілы для разгону акцый пратэсту і арышту дэманстрацый; спыніць уціск журналістаў і незалежных СМІ, дазволіць місіі АБСЕ вярнуцца ў Беларусь і аднавіць там сваю дзейнасць; неадкладна ўвесці мараторый на прымяненне смяротнай кары».

«Асамблея пастанаўляе актывізаваць свае адносіны з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, незалежнымі СМІ і апазіцыйнымі сіламі Беларусі, а таксама незалежнымі прафесійнымі аб’яднаннямі, запрашаючы іх для ўдзелу ў працы „круглых сталоў“, семінарах і слуханнях, якія праводзяцца камісіямі ПАРЕ», — гаворыцца ў дакуменце.

У рэзалюцыі ўтрымліваецца заклік да ўсіх дзяржаваў-сябраў Рады Еўропы «выкарыстоўваць наяўныя ў іх распараджэнні палітычныя і дыпламатычныя рычагі для таго, каб пераконваць улады Беларусі прывесці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць з міжнародна прызнанымі праваабарончымі стандартамі».

Таксама да дзяржаваў-сябраў РЕ накіраваны заклік «далучыцца да рэжыму адрасных санкцыяў РЕ у дачыненні да Беларусі да таго часу, пакуль не будуць вызваленыя і цалкам рэабілітаваныя ўсе палітычныя зняволеныя, а таксама не ўведзены мараторый на прымяненне смяротнай кары».

Нагадаем, на абмеркаванне «беларускага пытання» ў Страсбург былі запрошаныя лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, прадстаўнік кампаніі «Гавары праўду» Аляксандр Фядута. Беларускія палітыкі выказалі сваё меркаванне на пасяджэнні Камітэта палітычных спраў і пытанняў дэмакратыі, якое прайшло напярэдадні прыняцця ПАРЕ рэзалюцыі па Беларусі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны