Навіны Беларусь і Свет

ПАРЕ прапануе «дарожную мапу» для Беларусі

ПАРЕ прапануе «дарожную мапу» для Беларусі

3784 праглядаў Страсбург
Учора ў Радзе Еўропы ў Страсбурзе адбылося паседжанне Камітэту па палітычных пытаннях Парламенцкай асамблеі. 25 студзеня ПАРЕ будзе прымаць рашэнне па Беларусі.

Як паведаміў лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, заўтра спецдакладчык па Беларусі Андрэс Херкель агучыць своеасаблівую «дарожную мапу» для Беларусі. У ёй будуць пералічаныя крокі, якія мусіць зрабіць Беларусь, каб стаць паўнавартасным сябрам Рады Еўропы.

Падрыхтаваны дакумент таксама прадугледжвае пашырэнне кропкавых візавых і іншых санкцыяў, калі ў Беларусі не будуць вызвалены палітвязні. ПАРЕ таксама намерана ўзмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасці, незалежных медыяў і прафсаюзаў у нашай краіне.

Паводле Аляксандра Мілінкевіча, вельмі важна, як 25 студзеня прагаласуюць дэпутаты па рэзалюцыі адносна Беларусі, бо гэтае рашэнне будзе адлюстроўваць не толькі падыход краінаў аб’яднанай Еўропы, але і шэрагу краінаў СНД, якія ўваходзяць у Раду Еўропы (у тым ліку Расіі).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны