Навіны Навіны Руху

«Прынцыповых супярэчнасцяў адносна ўдзелу ці байкоту выбараў няма»

«Прынцыповых супярэчнасцяў адносна ўдзелу ці байкоту выбараў няма»

2279 Праглядаў Мінск
Пра адсутнасць прынцыповых супярэчнасцяў адносна ўдзелу ці байкоту парламенцкіх выбараў у «кааліцыі шасці» заявіў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

«Гэта пацвердзілася на апошнім паседжанні кіраўніцтва шасці дэмакратычных партыяў і грамадскіх аб’яднанняў, якое адбылося на офісе Руху «За Свабоду» ў Мінску.

— Адзіная і галоўная задача апазіцыі на дадзеным этапе — гэта заваёва сімпатый электарата, які расчараваўся ў дзеючай уладзе, але яшчэ не падтрымлівае апазіцыю. Таму мы лічым, што выбарчая кампанія — гэта ўсяго толькі механізм па заваёве такіх сімпатый. І мы збіраемся распрацоўваць эфектыўныя метады: працаваць з людзьмі, даносіць да іх інфармацыю. Такім чынам, на выхадзе мець яшчэ больш значную падтрымку, чым мае апазіцыя зараз, — паведаміў намеснік старшыні Руху карэспандэнту Радыё Рацыя.

Юрась Губарэвіч адзначыў, што апазіцыйная кааліцыя выпрацавала адмысловае пагадненне адносна парламенцкіх выбараў. Яно будзе падпісана ў бліжэйшы час кіраўнікамі ўсіх суб’ектаў дэмакратычнай кааліцыі.

У дакуменце, па словах Губарэвіча, сярод асноўных умоваў удзелу апазіцыі ў выбарах утрымліваецца патрабаванне вызваліць усіх палітычных зняволеных і змяніць выбарчае заканадаўства.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны