Навіны Беларусь і Свет

ПАРЕ разгледзіць «беларускае пытанне»

ПАРЕ разгледзіць «беларускае пытанне»

2082 праглядаў Страсбург
Аляксандр Мілінкевіч выступіць на паседжанні Камітэта палітычных справаў і пытанняў дэмакратыі, у межах якога адбудзецца абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі.

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы будзе разглядаць «беларускае пытанне» на пленарным паседжанні 25 студзеня. У Страсбург запрошаныя лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, прадстаўнік кампаніі «Гавары праўду» Аляксандр Фядута.

Да паседжання Камітэта палітычных справаў і пытанняў дэмакратыі дакладчык па Беларусі Андрэс Херкель падрыхтаваў дакумент, у якім ён заклікае падтрымаць і нават узмацніць кропкавыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Згодна з дакладам усім краінам-удзельніцам Рады Еўропы прапануецца далучыцца да палітыкі санкцыяў, пакуль не будуць вызваленыя і рэабілітаваныя ўсе палітычныя зняволеныя і не будуць спыненыя рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў.

У дакладзе таксама прапанавана ўзмацненне ўзаемадзеяння ПAРE з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, незалежных медыяў, апазіцыйных сілаў.

Даклад рэкамендуе ўстрымацца ад кантактаў на высокім узроўні з беларускімі ўладамі і працягнуць статус «адмыслова запрошанага» для парламента Беларусі да таго моманту, пакуль не будзе ўведзены мараторый на смяротнае пакаранне і не адбудзецца істотны і бачны прагрэс у сферы правоў чалавека і дэмакратыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны