Навіны Навіны Беларусі

Падарожжа «На ўскрай Літвы»

Падарожжа «На ўскрай Літвы»

2783 праглядаў Мінск
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч у межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» запрашаюць у чарговую сяброўскую паездку.

Падарожжа «На ўскрай Літвы» адбудзецца 19 лютага. Плануецца наведаць наступныя мясціны:

  • Станькава — сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх 19 ст., Мікалаеўская царква (архітэктар К.Тон) 1858 г.
  • Возера — Петрапаўлаўская царква 1840 г., дом святара сяр. 19 ст. Класіцызм.
  • Узда — Петрапаўлаўская царква кан. 19 ст., Крыжаўзвіжанскі касцёл кан. 18 ст., капліца-пахавальня Завішаў кан. 18 ст., шэраговая забудова, Красная плошча без маўзалея.
  • Кухцічы — сядзібна-паркавы комплекс Завішаў друг. пал. 18 ст. (апошняя ўладальніца — Магдалена Радзівіл), кальвінскі збор у стылю рэнесанс друг. пал. 16 ст.
  • Наднёман — сядзібна-паркавы комплекс Наркевічаў-Ёдак перш. трэці 19-га ст.
  • Бабоўня — комплекс бровару друг. пал. 19 ст. у сядзібе Наркевічаў-Ёдак.
  • Целядавічы — былы драўляны касцёл, зараз Троіцкая царква 1792 г.
  • Капыль — Узнясенская царква 1866 г., дом-месца нараджэння Цішкі Гартнага, местачковая забудова былой гандлёвай плошчы кан. 18 — пач. 19-га стст., замчышча 12 ст.

Падрабязнасці на pomniki.budzma.org, а таксама па тэлефонах (+37529)1117332, (+37517)2627343.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны