Навіны Беларусь і Свет

У новага віцэ-старшыні Еўрапарламента беларускія карані

У новага віцэ-старшыні Еўрапарламента беларускія карані

2025 Праглядаў
Днямі ў Еўрапарламенце памянялася кіраўніцтва. Замест паляка Ежы Бузэка бліжэйшыя два з паловай гады старшынём будзе немец Марцін Шульц. Былі абраныя таксама віцэ-старшыні Еўрапарламента. Адным з іх стаў досыць моцна ангажаваны ў «беларускае пытанне» Яцэк Пратасевіч, еўрадэпутат з польскай партыі «Грамадзянская платформа».

Ён будзе адказваць за ўсходнюю палітыку Еўрапарламента.

Да абрання віцэ-спікерам Яцэк Пратасевіч некалькі гадоў узначальваў дэлегацыю Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю. Больш за тое, у 44-гадовага палітыка беларускія карані: яго бацька родам з вёскі Новая Мыш пад Баранавічамі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны