Навіны Навіны Беларусі

Салідарнасць з Бяляцкім

Салідарнасць з Бяляцкім

2217 Праглядаў
Прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці выказалі словы падзякі грамадзянам Беларусі, якія адгукнуліся на заклік праявіць салідарнасць са зняволеным старшынёй Праваабарончага цэнтру «Вясна» і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесем Бяляцкім — дапамагчы сабраць сродкі, якія былі прысуджаныя яму судом як «выплата шкоды, нанесенай злачынствам».

Нагадаем, 24 лістапада мінулага года суд Першамайскага раёна Мінска безпадстаўна прызнаў сродкі, накіраваныя «Вясне» ў якасці дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека, асабістым прыбыткам Алеся Бяляцкага і асудзіў яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

«Распачатая 15 снежня кампанія па зборы грашовых сродкаў ставіць на мэце найхутчэйшае вызваленне Алеся Бяляцкага, альбо змену меры стрымання, альбо змякчэнне надзвычай жорсткага прысуду», — гаворыцца ў заяве прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, пад якой стаіць у тым ліку подпіс старшыні Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча.

Патрэбная сума сабраная, паведамляе «Вясна». 18 студзеня жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, на рахунак якой 765 грамадзянаў з усёй Беларусі ўнеслі свае ахвяраванні, перавяла 757 526 717 беларускіх рублёў на рахунак Упраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама для суда Першамайскага раёна.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны