Навіны Навіны Руху

Актывіст Руху «За Свабоду» хутка атрымае волю

Актывіст Руху «За Свабоду» хутка атрымае волю

1935 Праглядаў Мінск
Ян Мельнікаў пасля адбыцця 15 сутак арышту паводле сфабрыкаванага абвінавачвання за нібыта лаянку і антысанітарыю выйдзе з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў 20 студзеня.

Актывіста Руху, ліцэіста, актыўнага ўдзельніка леташніх маўклівых акцый пратэсту Яна Мельнікава ўвечары 5 студзеня затрымалі супрацоўнікі міліцыі Мінскага метрапалітэна за распаўсюд налепак у межах кампаніі «Страху няма!». На іх з дапамогай гумарыстычных малюнкаў выкрываецца супрацьпраўны характар апошніх паправак у беларускае заканадаўства.

Ян Мельнікаў быў асуджаны ў судзе Ленінскага раёна Мінска па двух артыкулах Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях — «Дробнае хуліганства» (лаянка) і «Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў».

Сустрэць хлопца можна будзе 20 студзеня а 20 гадзіне каля брамы ЦІП, што на завулку Акрэсціна, 36.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны