Навіны Беларусь і Свет

Марцін Шульц змяніў Ежы Бузэка на пасадзе старшыні Еўрапарламента

Марцін Шульц змяніў Ежы Бузэка на пасадзе старшыні Еўрапарламента

2067 Праглядаў
Марцін Шульц змяніў паляка Ежы Бузэка на пасадзе старшыні Еўрапейскага парламента. Выбары кіраўніка Еўрапарламента прайшлі 17 студзеня ў Страсбургу.

Марцін Шульц «вядомы як чалавек перакананняў, які не баіцца гаварыць тое, што думае» — так характарызуе новага старшыню сайт Еўрапарламента.

Щульц нарадзіўся 20 снежня 1955 года ў невялікім нямецкім горадзе Хельрат на мяжы Германіі, Галандыі і Бельгіі. У 1982 годзе адкрыў уласны кніжны магазін, якім валодаў 12 гадоў.

Ва ўзросце 19 гадоў уступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Германіі (СДПГ). У Еўрапарламент быў абраны ў 1994 годзе. Браў удзел у працы падкамітэта па правах чалавека і камітэта па пытаннях грамадзянскіх свабод. З 2004 па 2012 гады ўзначальваў парламенцкую групу сацыялістаў. Пасаду старшыні Еўрапарламента Шульц будзе займаць да 2014 года, паведамляе БелаПАН.

Варта зазначыць, што напярэдадні выбараў старшыні Еўрапарламента Ежы Бузэк назваў сваёй галоўнай паразай на гэтай пасадзе правал еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі.

Некаторыя беларускія палітолагі мяркуюць, што Марцін Шульц зойме адносна афіцыйнага Мінска больш стрыманую пазіцыю ў параўнанні са сваім папярэднікам.

--------------------------------------

Да тэмы:

Каментар з нагоды змены старшыні Еўрапарламента дарадцы старшыні Руху «За Свабоду», палітолага Алеся Лагвінца.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны