Навіны Навіны Беларусі

Аўтуховіча пераводзяць на больш жорсткі рэжым зняволення

Аўтуховіча пераводзяць на больш жорсткі рэжым зняволення

2175 Праглядаў Гродна Івацэвічы
У Івацэвіцкай калоніі № 5 адбыўся суд над палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам, ініцыянаваны кіраўніцтвам калоніі.

Зыходзячы са шматлікіх парушэнняў рэжыму яму змененыя ўмовы ўтрыманьня на больш жорсткія. Рэшту тэрміну, а гэта 2 гады, 2 месяцы і 20 дзён, ён правядзе ў турме. Верагодна, што Аўтуховіча накіруюць у Гродна, паведамляе Правабарончы цэнтр «Вясна».

Нагадаем, што Мікалай Аўтуховіч адбывае тэрмін 5 гадоў і 2 месяцы ў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. На мінулым тыдні падобны працэс па пераводзе з калоніі ў турму прайшоў над Міколам Статкевічам. Яго асудзілі на тры гады.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны