Навіны Навіны Руху

Эксперты абмеркавалі формы ўдзелу апазіцыі ў парламенцкіх выбарах

Эксперты абмеркавалі формы ўдзелу апазіцыі ў парламенцкіх выбарах

3036 Праглядаў Мінск
У мінскім офісе Руху «За Свабоду» з ініцыятывы Аляксандра Мілінкевіча сабралася экспертная рада, на якой былі агучаны магчымыя сцэнары правядзення палітычнай кампаніі падчас маючых адбыцца ў верасні выбараў у Палату прадстаўнікоў.

У дыскусіі, якая была арыентавана на выпрацоўку агульнай стратэгіі, прымалі ўдзел Валеры Карбалевіч, Аляксандр Класкоўскі, Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Фёдараў, Сяргей Нікалюк, Андрэй Дынько, Аляксандр Старыкевіч, Юры Чавусаў.

Мяркуецца, што напрацоўкі экспертнай рады будуць падсумаваныя і агучаныя лідарам Руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам падчас супольнай сустрэчы «кааліцыі шасці» (Партыя БНФ, партыя «Справядлівы свет», Аб’яднаная грамадзянская партыя, Рух «За Свабоду», аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», кампанія «Гавары праўду!») у пятніцу, 20 студзеня.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны