Навіны Навіны Руху

Актывісты спрабуюць зрабіць Навагрудак больш утульным

Актывісты спрабуюць зрабіць Навагрудак больш утульным

2667 Праглядаў Навагрудак
Мэтай ініцыяванай мясцовым аддзяленнем Руху «За Свабоду» кампаніі «Утульны горад» з’ўлялася вырашэнне мясцовых камунальных праблемаў.

Кампанія «Утульны горад» завяршылася ў канцы мінулага года. Актывісты Руху арганізавалі збор подпісаў жыхароў раёнаў Паўднёвы Захад-1 і Паўднёвы Захад-2 пад патрабаваннем да ўладаў заняцца добраўпарадкаваннем дарогі па вуліцы Ламаносава ад супермаркета «Поні» да скрыжавання з вуліцай Скарыны, а таксама стадыёна мясцовай школы № 7.

У выніку ў райвыканкам было здадзена 1000 подпісаў жыхароў Навагрудка, якія хацелі б вырашыць дарожныя і школьныя праблемы. Актывіст Руху «За Свабоду» Сяргей Ваўчок адзначае, што людзі актыўна ўдзельнічалі ў кампаніі, віталі ідэю збору подпісаў і выказвалі ўсялякую падтрымку.

Пасля здачы подпісаў мясцовая ўлада прызначыла ў той жа 7-й школе сход для жыхароў раёна. У сходзе ўзялі ўдзел начальнік ЖКГ і прадстаўнікі райвыканкама па адукацыі і архітэктуры. Прадстаўнікі ўлады абяцалі разабрацца і даслаць пісьмовы адказ па пастаўленым пытаннях.

З пісьмовага адказу можна зрабіць выснову, што лёд крануўся. Улады пачалі рэканструкцыю стадыёна і праводзяць ўстаноўку асвятляльных ліхтароў на вул. Ламаносава.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны