Навіны Навіны Беларусі

З Акрэсціна вызваляюць расійскіх дыгераў

З Акрэсціна вызваляюць расійскіх дыгераў

2919 Праглядаў Мінск
Трынаццаць чалавек затрымалі 2 студзеня, адразу як яны засяліліся ў гатэль. Сямёх чалавек па сфабрыкаваных абвінавачваннях («дробнае хуліганства») пакаралі 10 суткамі арышту.

Пасля вызвалення расіян дэпартуюць з краіны і на 5 гадоў забароняць уезд на тэрыторыю Беларусі.

З расійскімі дыгерамі падчас адбыцця пакарання ў 15 сутак у апошні дзень адсідкі, 3 студзеня аспеў пазнаёміцца прыхільнік Руху «За Свабоду» Юрась Навіцкі. Ён нават распавёў колькі слоў пра абставіны іх затрымання і ўмовы знаходжання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (глядзі на відэа, пачынаючы з 48-й секунды другой хвіліны).

Выглядае на тое, што беларускім спецслужбам удалося ўстанавіць асобы і надалей адсочваць перамяшчэнне тых, хто парушыў спакой «гораду сонца» ў верасні мінулага году.

Па выніках ранейшага візіту расійскіх дыгераў у беларускую сталіцу ў інтэрнэце былі надрукаваныя скандальныя фатаграфіі, якія сведчылі пра пранікненне дзёрзкіх юнакоў на аб’екты, што ўзмоцнена ахоўваюцца. Спецслужбоўцы ўспрынялі гэта як абразу і адрэагавалі вось такім чынам.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны