Навіны Навіны Руху

Мільён чатырыста тысяч рублёў за «Крывінку»

Мільён чатырыста тысяч рублёў за «Крывінку»

3221 прагляд Бешанковічы
Такім штрафам пакараны актывіст Руху «За Свабоду» Георгій Станкевіч за распаўсюд самвыдатаўскага бюлетэня.

Суд па справе Георгія Станкевіча адбыўся толькі з другой спробы. Рашэнне вынесла 6 студзеня суддзя Бешанковіцкага райсуда Вольга Белавус. Яно базавалася на пратаколе, які склалі міліцыянты за «парушэнне парадку распаўсюду газеты».

Паводле актывіста, пратакол быў складзены з парушэннямі Працэсуальна-выканаўчага кодэксу. Суд таксама не задаволіў хадайніцтва аб выкліку ягонага адваката і аб кваліфікаваным перакладзе слуханняў на беларускую мову.

Да гэтай пары Георгій Станкевіч не можа атрымаць у судзе адказ на сваю заяву пазнаёміць яго з матэрыяламі справы, а таксама копію рашэння суда, каб разам з адвакатам яго абскардзіць.

Нагадаем, актывіст выдае газету «Крывінка» за ўласныя сродкі ўжо чатыры гады. У красавіку 2010 году спадара Станкевіча таксама затрымлівалі падчас распаўсюду «Крывінкі», і паводле аналагічнага абвінавачання яму быў прысуджаны штраф памерам 700 тысяч рублёў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны