Навіны Навіны Беларусі

Мікалай Аўтуховіч растлумачыў, чаму парэзаў сабе вены

Мікалай Аўтуховіч растлумачыў, чаму парэзаў сабе вены

2593 праглядаў
Таксама палітвязень паведаміў, што перапіска дапамагае яму «ўходзіць думкамі» з калоніі ды папрасіў, каб дасылалі мяккія стрыжні, бо больш няма, чым пісаць лісты.

Анастасія Кухарэнка, якая вядзе перапіску з палітзняволеным, атрымала адразу два лісты, якія датуюцца 22 снежня ды 31 снежня. У першым з іх Аўтуховіч распавёў, што з-за «камандзіровак» з лістапада не меў магчымасці перапісвацца, а таксама запэўніў, што моцны і здолее ўсё вытрымаць.

— Камусці падабаецца жыць як у 37-ым годзе, але толькі не мне. Крыху прыйшлося адстойваць свой гонар звацца чалавекам, а не жывёлай. Ну інакш ніяк — не разумелі, не чулі. Яшчэ раз прашу: не турбуйся, не хвалюйся, я моцны, я проста вытрымаю, нават калі адзін буду стаяць супраць зла, — напісаў Аўтуховіч у лісце.

Па словах Анастасіі Кухарэнкі, Мікалай Аўтуховіч упершыню папрасіў, каб яму пісалі часцей. Палітвязень паведаміў, што яму больш няма, чым пісаць, і папрасіў, каб дасылалі мяккія стрыжні. Апроч таго, Аўтуховіч заклікаў пісаць яму пра ўсё на свеце, бо «трэба больш уходзіць думкамі» з калоніі. У сваім лісце ён зазначыў, што калі б меў магчымасць, абавязкова павіншаваў бы са святамі ўсіх, з кім вядзе перапіску, піша «Салідарнасць».

16 снежня з Івацэвіцкай калоніі № 5, дзе ваўкавыскі прадпрымальнік адбывае пакаранне нібыта за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы, прыйшло СМС-паведамленне аб тым, што Аўтуховіч ускрыў сабе вены . Нагадаем, палітвязень не аднойчы рабіў замах на сваё здароўе, калі абвяшчаў галадоўкі на знак пратэсту супраць утрымання яго ў турме. 22 снежня інфармацыю пацвердзіў адказны за зняволеных, змешчаных у ПКТ, Аляксандр Шэршуновіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны