Навіны Беларусь і Свет

Расія будзе перашкаджаць праекту зборкі кітайскіх легкавікоў у Беларусі

Расія будзе перашкаджаць праекту зборкі кітайскіх легкавікоў у Беларусі

3938 Праглядаў Масква
Пра гэта расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў заявіў у інтэрв’ю газеце «Звязда». Паводле словаў пасла, у Расіі «без вялікага энтузіязму» ўспрынялі інфармацыю аб тым, што ў Беларусі разглядаецца пытанне аб магчымым выпуску на базе аднаго з заводаў кітайскіх легкавых аўтамабіляў.

Больш за тое — Масква збіраецца замінаць гэтаму праекту:

«Глядзіце, мы стварылі Мытны саюз якраз для абароны сябе ад нядобрасумленнай канкурэнцыі іншых краін. А Кітай, як вядома, не ўваходзіць у Мытны саюз. Таму я не выключаю, што Расія, якая мае значныя магутнасці па выпуску легкавых аўтамабіляў, будзе настойваць на істотным абмежаванні ўвозу кітайскіх камплектных частак для наступнай зборкі з іх машын у Беларусі. Гэта права Расіі і такое пытанне можа паўстаць».

Што тычыцца адзінай валюты Расіі, Беларусі і Казахстана, то, са словаў дыпламата, гэтае пытанне кіраўніцтва трох краін не ставіцца:

«Магчыма, яно паўстане пасля завяршэння фарміравання Еўразійскага саюза. Тады, відаць, будуць важкія аргументы і прычыны гаварыць аб стварэнні валютнага саюза краін-удзельніц АЭП. А пакуль, як вядома, не да канца вычарпана пытанне аб стварэнні адзінай валюты ў рамках Саюзнай дзяржавы. На гэты конт былі прынятыя адпаведныя рашэнні, яны пакуль не адменены».

І такі прагноз: «Калі раптам Беларусь зноў апынецца ў складанай валютна-фінансавай сітуацыі, як гэта здарылася ў 2011 годзе, то тады, магчыма, варта будзе падумаць аб пераходзе на агульную з Расіяй валюту».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны