Навіны Навіны Руху

Сяргею Трафімчыку вярнулі канфіскаваную тэхніку

Сяргею Трафімчыку вярнулі канфіскаваную тэхніку

2342 праглядаў Гродна Масты
Кіраўніку аддзялення Руху «За Свабоду» па Гродзенскай вобласці Сяргею Трафімчыку вярнулі тэхніку, канфіскаваную Мастоўскай пракуратурай у кастрычніку мінулага года.

Асабісты аўтамабіль, нетбук і друкаваная прадукцыя былі вернутыя іх уладальніку толькі пасля таго, як ён звярнуўся з адпаведнай скаргай ў Генеральную пракуратуру, перадае радыё «Рацыя».

— Першая скарга была ў абласную пракуратуру, яны яе перанакіравалі ў абласное ўпраўленне унутраных справаў, адкуль мне паведамілі, што разгляд будзе да 7 снежня, пасля чаго вы атрымаеце адказ. Адказу я не атрымаў. Таму была скарга накіраваная ў Генеральную пракуратуру.

У сувязі з тым, што выдача канфіскаванай тэхнікі і друкаванай прадукцыі была зацягнута амаль на месяц, а таксама была парушана сама працэдура канфіскацыі, Сяргей Трафімчык збіраецца абскарджваць дзеянні Мастоўскай пракуратуры ў інстанцыях вышэйшага ўзроўню.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны