Навіны Навіны Руху

Сяброўскае падарожжа «Па Маладзечанскаму краю»

Сяброўскае падарожжа «Па Маладзечанскаму краю»

2593 праглядаў Мінск
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і актывіст Руху «За Свабоду» Антон Астаповіч у межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» запрашаюць у першую ў новым годзе вандроўку.

Сяброўскае падарожжа запланавана на 29 студзеня па маршруце:

  • Радашковічы — Троіцкі касцёл сяр 19 ст. у класічным стылю, рыма-каталіцкія і жыдоўскія могілкі, шэраговая забудова мястэчка.
  • Дубрава — комплекс бровару кан. 19 ст., Успенскі касцёл кан. 18 ст. Класіцызм.
  • Пятроўшчына — вадзяны млын кан. 19 ст
  • Гарадок — Троіцкая царква друг. пал. 19 ст., руіны брамы 18 ст., сінагога кан. 19 ст., шараговая забудова, вадзяны млын кан. 19 ст.
  • Хоўхлава — Касцёл драўляны Найсвяцейшай Марыі Панны 30-х гг. 18 ст., капліца-пахавальня сяр. 19 ст.
  • Груздава — драўляная царква Прасвятой Багародзіцы кан. 18 — пач. 19 стст.
  • Палачаны — царква Раства Багародзіцы кан. 19 ст., руіны комплексу касцёла Св. Роха, руіны капліцы-пахавальні Дыдэрак і рыма-каталіцкія могілкі (ускраіна Палачан, былы фальварак Аборак)
  • Яхімоўшчына — комплеск сядзібы Свентаржэцкіх: свірны, дамы работнікаў, афіцына, бровар, рэшткі парку.

Па падрабязнасці звяртайцеся па тэлефонах (+37529)1117332, (+37517)2627343.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны