Навіны Беларусь і Свет

Абама зацвердзіў новыя санкцыі датычна беларускіх уладаў

Абама зацвердзіў новыя санкцыі датычна беларускіх уладаў

2007 Праглядаў Мінск
Прэзідэнт ЗША Барак Абама 3 студзеня зацвердзіў Акт аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі — 2011. Гэты закон працягвае тэрмін дзеяння Акта аб дэмакратыі ў Беларусі, прынятага ў 2004 годзе, а таксама шэраг змяненняў у дакумент, паведамляе прэс-служба Белага дома.

Аўтарам законапраекта з’яўляецца кангрэсмен ад Рэспубліканскай партыі Крыс Сміт. Як паведамляецца на яго сайце, дакумент накіраваны на «падтрымку людзей, якія змагаюцца за асноўныя правы супраць Аляксандра Лукашэнкі — чалавека, якога часта называюць апошнім дыктатарам Еўропы».

Цяперашні Акт аб дэмакратыі пашырае спіс беларускіх чыноўнікаў, да якіх могуць быць ужытыя «візавыя і фінансавыя санкцыі». У іх лік, у прыватнасці, уключаны асобы, якія 19 снежня 2010 года ўдзельнічалі ў гвалтоўным падаўленні лідараў апазіцыі, журналістаў і мірных дэманстрантаў, не згодных з вынікамі апошніх прэзідэнцкіх выбараў, перадае БелаПАН.

Злучаныя Штаты заклікаюць улады Беларусі правесці «новыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ».

ЗША таксама заклікаюць Міжнародную федэрацыю хакея з шайбай адмяніць рашэнне аб правядзенні ў Мінску чэмпіянату свету 2014 года — «буйнога спартыўнага мерапрыемства, які беларускі ўрад плануе выкарыстоўваць для легітымацыі свайго несправядлівага праўлення, гэтак жа, як Камуністычная партыя Кітая выкарыстоўвала Алімпіяду-2008», адзначаецца ў паведамленні, размешчаным на сайце Крыса Сміта.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны