Навіны Беларусь і Свет

Вечарына памяці Гавела ў Мінску

Вечарына памяці Гавела ў Мінску

1908 Праглядаў Мінск
У 35-ю гадавіну абвяшчэння чэхаславацкай Хартыі-77 па ўсім свеце пройдзе ўшанаванне памяці Вацлава Гавела, аднаго з ініцыятараў гэтага дакументу.

Рух «За Свабоду» пры падтрымцы ПЭН-цэнтра, БАЖ, «Нашай Нівы» ініцыюе правядзенне вечарыны памяці Вацлава Гавела ў Мінску. Вядомыя беларускія грамадскія дзеячы, журналісты, сваякі палітвязняў збяруцца разам, каб аддаць даніну павагі вялікаму чэху, і выказаць сваё прызнанне за падтрымку і салідарнасць з дэмакратычнай Беларуссю.

Маем гонар запрасіць Вас на мерапрыемства, якое адбудзецца на офісе Руху "За Свабоду"(пр. Незалежнасці, 80-73) у пятніцу, 6 студзеня. Пачатак — а 15-й гадзіне.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны